Як паведаміў Барыс Хамайда, яго прывезлі ў РАУС Чыгуначнага раёна. Там грамадскага актывіста і распаўсюдніка незалежнай прэсы папярэдзілі, каб ён не выходзіў у чацвер у цэнтр горада. У гэты дзень чакаецца прыезд на «Славянскі базар» Аляксандра Лукашэнкі. Пратакол не складалі.
«Я ім сказаў: альбо я выходжу, альбо я сяджу ў ізалятары».
Сп. Хамайда мае намер у любым выпадку прыйсці на сваё месца ў цэнтры, дзе распаўсюджвае незалежныя выданні.
Нагадаем, сёння каля 12.30 затрымліваць Барыса Хамайду прыехалі начальнік РАУС Чыгуначнага раёна Віцебска з двума падпалкоўнікамі.
У папярэднія гады Хамайду неаднаразова адпраўлялі на суткі перад наведваннем горада кіраўніком краіны.
0
0
0
0
0
0