Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12–19°С, максімальная днём плюс 24–30°С, па захадзе краіны плюс 20–23°С.

У Мінску 12 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў. Раніцай і днём часам дождж, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 16–18°С, максімальная днём плюс 26–28°С.

13 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу месцамі моцныя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 10°С па захадзе да плюс 20°С па ўсходзе краіны, максімальная днём плюс 17–23°С, па поўдні месцамі да плюс 25°С.

14 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–16°С, максімальная днём плюс 18–25°С, па Гомельскай вобласці месцамі да плюс 27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?