Сябру Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, вязню Бабруйскай калоніі Яўгену Васьковічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта Яўген Васьковіч паведаміў у лісце сябрам БХД.

Пісаць прашэньні Васьковіч адмовіўся.

Яўген Васьковіч не скардзіўся на здароўе і прасіў не хвалявацца за яго.

Скончыў ліст Яўген словамі, прамоўленымі ім на судзе ў траўні 2011 года: «Я — ліцвін.

Мой святы абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці. За іх я ўмерці гатовы, бо жыцьцё кароткае, а радзіма вечная. Жыве Беларусь!»

Яўген Васьковіч пакараны 7 гадамі зняволення за ўдзел у нападзе на будынак Бабруйскага КДБ. У судзе актывіст казаў, што гэткім чынам выявіў салідарнасць з актывістамі анархісцкага руху, якіх раней асудзілі да зняволення за акцыі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?