28 ліпеня ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» адбудзецца чарговы валанцёрскі дэсант у старадаўняе мястэчка Ленін (яно так называецца адвеку, а не ў гонар Леніна). Ахвотнікаў прыкласці свае намаганні ў справе захавання культурнай спадчыны на Беларусі чакае працяг прац на адзіных у свеце жыдоўскіх могілках з драўлянымі надмагільнымі помнікамі, прэзентацыя эскізнага праекта рэстаўрацыі драўлянай капліцы другой паловы ХІХ ст., абмеры якой выкананы ў час мінулай талакі, цікавая камунікацыя ў цудоўнай кампаніі.

Гэта глухое Палессе каля чыстага Белага возера. Рэдкая магчымасць там пабыць.

Па пытаннях удзелу звяртацца на тэл. (+375 29) 111 73 32 ці па адрас [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0