Нагадаем, 28 чэрвеня партал tut.by змясціў фотаздымкі, на якіх відаць, як у сталіцы камунальнікі кладуць асфальт проста па траве. За дзве гадзіны яны зрабілі цуда-дарожку.

Адбывалася гэта на вуліцы Скрыганава каля дома № 6.

Гэтым выпадкам зацікавілася Генпракуратура. Як паведамляе onliner.by, вінаватыя службовыя асобы мусілі за свой рахунак кампенсаваць страты для навакольнага асяроддзя і выдаткі, звязаныя з укладкай асфальта. Сёння гісторыя знайшла працяг: асфальт знялі з дапамогай трактара.

У ЖЭСе кажуць, што атрымалі такі загад ад нейкай таямнічай арганізацыі.
Дарэчы, высветлілася, што неўзабаве там з'явіцца новая дарожка, якую абяцаюць зрабіць як належыць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?