Англійскі «Ліверпуль» стане першым футбольным клубам, які возьме ўдзел у афіцыйным шэсці арганізацыі лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў Брытаніі (LGBT), паведамляе Guardian.

Акрамя таго, кіраўнічы дырэктар ліверпульцаў Ян Эйр заклікаў іншыя англійскія клубы ўзяць з іх прыклад.

«Мы па-ранейшаму працягваем дэманстраваць нашу прыхільнасць справе гарантавання роўнасці ўсіх катэгорый людзей, — сказаў Эйр. — На працягу многіх гадоў мы робім пэўныя крокі ў прасоўванні нашых пазіцый супраць гамафобіі ў футболе, а таксама ва ўсіх астатніх сферах жыцця».

Такім чынам, «Ліверпуль» стане першым клубам англійскай прэм’ер-лігі, які будзе прадстаўлены на такім мерапрыемстве. Супрацоўнікі клуба, а таксама прадстаўніцы жаночай каманды пройдуць з банэрам на парадзе ў наступным месяцы.

Таксама кіраўніцтва мерсісайдцаў вядзе працу па арганізацыі футбольнага турніру супраць гамафобіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?