Парламент Малдовы афіцыйна асудзіў камуністычны рэжым і забараніў камуністычную сімволіку. Адпаведны законапраект, як перадае Publika.md, быў прыняты на пасяджэнні 12 ліпеня. За яго прагаласавалі 53 дэпутаты ад кіруючай кааліцыі, а таксама незалежны дэпутат Міхай Годзя. Супраць галасавалі прадстаўнікі апазіцыйнай Партыі камуністаў, а таксама дэпутаты ад Партыі сацыялістаў.
Дакумент «асуджае таталітарны камуністычны рэжым у Малдаўскай ССР, які здзейсніў злачынства супраць чалавецтва, а таксама дзеянні ўсіх асоб, якія ўдзельнічалі ў здзяйсненні злачынстваў камуністычнага рэжыму».
Акрамя таго, законапраект забараняе выкарыстоўваць на тэрыторыі рэспублікі камуністычныя знакі (у якасці прыкладу згаданыя серп і молат). Пры гэтым удакладняецца, што
забарона распаўсюджваецца толькі на выкарыстанне гэтай сімволікі ў палітычных мэтах.Таксама забаронена «прапагандаваць таталітарныя ідэалогіі».
У Малдове ва ўладзе знаходзіцца
Для таго, каб уступіць у сілу, закон аб забароне камуністычнай сімволікі павінен яшчэ прайсці зацвярджэнне ў прэзідэнта. Праўда, нават калі кіраўнік рэспублікі верне дакумент у парламент, дэпутаты могуць прыняць яго паўторна (і ў гэтым выпадку прэзідэнт будзе абавязаны яго падпісаць).
Супраць гэтага рашэння парламента Малдовы выступіла фракцыя КПРФ у расійскай Дзярждуме. Адпаведную заяву яна мае намер накіраваць кіраўніцтву рэспублікі.