У Горадні затрыманыя актывісты штабу Мілінкевіча Сяргей Мальчык, Віктар Сазонаў, паведамілі “Нашай Ніве” з Горадні. Яны былі затрыманыя падчас абеду. З раніцы яны прысутнічалі на судах над актывістамі, затрыманымі ўчора. У чым абвінавачваюць Мальчыка й Сазонава, невядома. Ва ўсіх рэгіёнах краіны сёньня адбываюцца затрыманьні грамадзянскіх актывістаў пад надуманымі абвінавачваньнямі: нецэнзурная лаянка і г.д. Затрыманых арыштоўваюць на 5—15 сутак па 167 артыкуле Адміністрацыйнага кодэксу. Мяркуецца, што гэта частка пляну запалохваньня выбарцаў перад 19 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?