Сталічны клюб «Сімпл», што знаходзіцца па вуліцы К. Лібкнэхта, пазбаўлены ліцэнзіі. Увагу міліцыі ён прыцягнуў пасьля таго, як пры канцы лютага тут прайшлі спэктаклі «Вольнага тэатра». Падчас спэктакля «Джынс» у клюб уварвалася міліцыя і затрымала ўсіх прысутных (каля 70 чалавек). Іх адвезьлі ў пастарунак, а потым адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Пра гэта паведаміў арт‑дырэктар клюба Яраслаў Грышчэня.

Афіцыйная прычына закрыцьця — парушэнне заканадаўства. Раней таксама былі зачыненыя два клюбы, у якіх выступаў «Вольны тэатр»: NC і «Рэактар».

У наступныя выходныя Яраслаў Грышчэня абяцае правесьці на прыступках клюба панк‑канцэрт пад лёзунгам «Вярніце нам «Сімпл»!, Пакуль пытаньне ня будзе вырашана пазытыўна, ўдзельнікі зьбіраюцца заставацца на ганку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?