Ад санкцый ЕС, уведзеных у сакавіку 2012 года да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку і да ЗАТ «Дынама-Мінск», якое ўзначальвае Юрый Чыж, пацярпелі юныя дынамаўцы. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Юныя выхаванцы мінскага «Дынама» і іх бацькі сталі ахвярамі санкцый у дачыненні да клуба з боку Еўрасаюза. «Дынама» нагадвае, што ўвесну пасля ўвядзення санкцый накіраваў ва УЕФА ліст, з

просьбай патлумачыць, якія менавіта санкцыі будуць уведзеныя супраць «Дынама», нібы тады быў дадзены адказ, што спорт па-за палітыкай.

Аднак зараз, як высветлілася, на юнацкі міжнародны турнір Vantaa Cup у Фінляндыі не была дапушчаная юнацкая каманда «Дынама».

ФК «Дынама-Мінск» маляўніча распісвае, што да ваяжу пачалі рыхтавацца загадзя, аформілі візы, замовілі аўтобус у Літве, бо ў Беларусі не знайшлося патрэбнай замяшчальнасці, зрабілі перадаплату.

«А праз некалькі дзён атрымалі ліст ад літоўскага перавозчыка, у якім паведамлялася, што паездка па маршруце Мінск — Хельсінкі — Мінск не ўяўляецца магчымай, паколькі грошы, атрыманыя на разліковы рахунак кампаніі, заблакаваныя абслугоўваючым банкам».

Праўда, на дапамогу прыйшлі бацькі футбалістаў, якмія самастойна аплацілі паездку.

Прэс-служба «Дынама» рэзюмуе: «Як гаворыцца, усё добра, што добра канчаецца. Аднак нельга забываць, што не ва ўсіх бацькоў юных футбалістаў аднолькавыя фінансавыя магчымасці. Некаторыя хлопцы выхоўваюцца ў няпоўных сем’ях. Так што для многіх аплата паездкі дзіцяці на турнір у Фінляндыю стала сур’ёзнай праблемай. У сувязі з усім гэтым напрошваецца лагічнае пытанне: Супраць каго санкцыі?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0