13 ліпеня ў Мінску праходзіць закрытая нарада міністра замежных спраў Сяргея Мартынава з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.

Журналістам дазволілі прысутнічаць першыя некалькі хвілін на пачатку нарады, калі некалькім беларускім дыпламатам былі ўручаны ганаровыя граматы. Адкрываючы сустрэчу, Мартынаў заявіў, што за тыдзень вучобы дыпламатаў у Мінску ў іх адбыліся рознабаковыя сустрэчы, на якіх абмяркоўвалася ўсё: ад высокіх тэхналогій да пытанняў культуры. Сустрэчу з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам кіраўнік МЗС назваў «няпростай», але развіваць гэту тэму не стаў. Адразу пасля гэтага журналістаў папрасілі пакінуць памяшканне.

Сустрэча Мясніковіча з дыпламатамі адбылася 11 ліпеня, але ніякіх афіцыйных паведамленняў па яе выніках не было.
Было толькі анонснае паведамленне на сайце МЗС, згодна з якім на сустрэчы дыпламатаў з прэм’ер-міністрам планавалася разгледзець «эфектыўнасць працы замежных устаноў па прасоўванні знешнеэканамічных інтарэсаў рэспублікі».

Нагадаем, штогадовая вучоба кіраўнікоў замежных устаноў Беларусі пачалася ў Мінску 9 ліпеня і завяршаецца сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?