У Беларусі бацькі змогуць па даверанасці падаць за дзяцей дакументы для паступлення ў ВНУ. Аб гэтым расказаў сёння напрэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.
З гэтага года, улічваючы запатрабаванні абітурыентаў, законным прадстаўнікам непаўналетніх абітурыентаў прадастаўлена магчымасць падаваць дакументы ў прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі і заключаць дагаворы на навучанне.
Як адзначыў Аляксандр Жук, у прыёмную камісію могуць падаць дакументы за абітурыента бацькі або законныя прадстаўнікі непаўналетніх, якія маюць пры сабе дакумент, што пацвярджае статус законнага прадстаўніка непаўналетняга абітурыента або даверанасць, засведчаную натарыяльна.
У выпадку адсутнасці арыгінала пашпарта абітурыента прад’яўляюцца натарыяльна завераныя ксеракопіі старонак пашпарта.
У 2012 годзе будуць ажыццяўляць прыём 54 вышэйшыя навучальныя ўстановы: 45 — дзяржаўнай формы ўласнасці, 9 — прыватнай.