Больш за 200 пастаянных школьных кірмашоў адчыніцца ў Беларусі да новага навучальнага года. Шэраг гандлёвых арганізацый пачне працу з 15 ліпеня.

Паводле прадстаўнікоў Мінгандлю, на кірмашах будзе прапанаваны шырокі асартымент адзення, абутку, а таксама школьна-пісьмовых прылад. Акрамя таго, дадаткова арганізоўваецца правядзенне 590 школьных кірмашоў і кірмашоў у выхадныя дні. Запланавана правядзенне 2300 выставаў-продажаў, у тым ліку 250 — з дэманстрацыяй мадэлей адзення і абутку.

Гэтыя мерапрыемствы будуць суправаджацца рознымі рэкламнымі акцыямі — забаўляльнымі праграмамі для дзяцей, розыгрышамі латарэй, уручэннем падарункаў і прызоў, а таксама прадастаўленнем скідак на тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?