У Польшчы распачаўся штогадовы Грунвальдскі фэст.
Ён прымеркаваны да перамогі аб’яднанага войска Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай над рыцарамі Тэўтонскага ордэну ў Грунвальдскай бітве 1410 года. Мерапрыемства традыцыйна праходзіць на месцы баталіі.
14 ліпеня, а 17.00 гадзіне па мінскім часе на фестывалі пачынаецца галоўная падзея -рэканструкцыя самага бою. Плануецца, што ў ім прымуць удзел каля 1250 рыцараў з Беларусі, Польшчы, Англіі, Францыі, Літвы, Украіны, Расіі, Чэхіі і Венгрыі. Назіраць за падзеяй будзе да 80 тысяч гледачоў.
Пасля бітвы пройдуць выступы музычных гуртоў і конныя турніры.
Закончыцца фестываль 15 ліпеня імшой у сярэднявечным стылі