На станцыі метро «Плошча Леніна» павесілі ўказальнікі з дубляваннем на англійскай мове. Прычым англамоўныя табліцы вісяць як на самой станцыі (са схемай сталічнага метрапалітэна), так і на выхадах да плошчы Незалежнасці і да чыгуначнага вакзала.

Акрамя таго, усе станцыі метро, дзейныя цяпер і тыя, што неўзабаве адчыняцца, атрымалі парадкавыя нумары. Прыпыначныя пункты па Маскоўскай лініі будуць мець нумары выгляду 1ХХ, а па Аўтазаводскай — 2ХХ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?