Больш за мільён бразільскіх хрысціянаў узялі ўдзел у «Маршы ў імя Ісуса» ў Сан-Паўлу.

Вялізныя натоўпы сцякаліся па галоўных праспектах горада. Евангельскія групы, якія арганізавалі марш, апісалі яго як «найбуйнейшую хрысціянскую падзею ў свеце».

У Бразіліі жыве найбольш каталікоў у свеце, аднак у краіне ў апошнія дзесяцігоддзі павялічылася і колькасць прыхільнікаў іншых хрысціянскіх плыняў.

Хрысціяне сабраліся ў Сан-Паўлу з усёй Бразіліі для таго, каб далучыцца да святкавання сваёй веры.

Паводле ацэнак паліцыі, колькасць людзей, якія бралі ўдзел у мерапрыемстве, склала мінімум адзін мільён чалавек, а па словах арганізатараў, гэты паказчык быў значна вышэйшы.

«Марш у імя Ісуса» праводзіцца штогод ад 1993 года, ён арганізаваны часткова ў адказ на масавы штогадовы гей-парад у Сан-Паўлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?