Прадстаўнікі грjдзенскага грамадcкага аб’яднання літоўцаў «Тэвіне» ўсклалі кветкі да статуі вялікага князя Вітаўта, што стаіць паміж Новым і Старым каралеўскімі замкамі. Затым на падворку Старога замка, збудаванага Вітаўтам, адбыўся канцэрт.
Як паведаміў стваральнік «Тэвіне» Альгіс Дзіргінчус,
на свяце прысутнічалі дыпламаты з літоўскага генконсульства ў Гродне, прыехалі з Літвы прадстаўнік Сэйма, намеснік кіраўніка горада Лаздзіяй. З Беларусі сабраліся ўдзельнікі ўсіх літоўскіх суполак, апроч мінскай,паведаміў спадар Дзіргінчус.
Гродзенскія ўлады грунвальдскія ўгодкі не адзначаюць, у гэты час у іх іншае свята – 68-я гадавіна вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак
на грунвальдскія ўгодкі былі запрошаныя чатыры ўдзельнікі гродзенскага клубу «Кром», якія надалі святу адпаведны гістарычны выгляд.Яны маюць рыцарскія даспехі, якія былі ва ўжытку ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім, патлумачылі «кромаўцы».
Альгіс Дзіргінчус таксама паведаміў, што сёння яны вырашылі адначасова адзначыць Дзень літоўца, які будзе пасля выходных, і які шануецца літоўскай дыяспарай ува ўсім свеце.
0
0
0
0
0
0