Фільм «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы стаў пераможцам ІХ Міжнароднага кінафестывалю «Залаты абрыкос», які завяршыўся ў нядзелю ў Ерэване. Ён узнагароджаны ў намінацыі «Гульнявое кіно».

«У тумане» — экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Гэты ж фільм раней атрымаў узнагароду Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў Канскага кінафестывалю (ФІПРЭССІ).

«Срэбны абрыкос» ў той жа намінацыі дастаўся фільму «Здалёк здаецца прыгожым» польскіх рэжысёраў Анки і Вільгельма Саснал, спецпрэміі — карціне «Лета» чылійца Хасэ Луіса Торэс Лейва.

Найлепшым дакументальным фільмам прызнаныя «Пяць зламаных камер» палестынскіх рэжысёраў Эмада Бурната і Гі Давіда. «Срэбны абрыкос» у намінацыі «Дакументальнае кіно» атрымаў фільм «Кніга тундры. Аповесць пра Вукувукае-маленькі камень» расіяніна Аляксея Вахрушава. Спецпрэміі журы ў гэтай конкурснай праграме ганаравалася грузіна-нямецкая стужка «Бахмаро» рэжысёра Салам Джашы.

Дзевяты міжнародны ерэванскі фестываль «Залаты абрыкос» прайшоў у армянскай сталіцы 8–15 ліпеня.

Фестываль праводзіцца Ерэване ад 2004 года і лічыцца адным з самых прэстыжных у рэгіёне. У 2010 годзе ён ганараваўся галоўнай прэміі Міжнароднага саюза кіно, тэлебачання і спорту Ficts Plate D’honneur.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?