Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кіраўніцтва краіны зацікаўлена ў адкрытых і транспарэнтных парламенцкіх выбарах.

«Выбары мы хочам правесці адкрыта, транспарэнтна, годна. А галоўнае, каб выбары былі легітымныя. А гэта залежыць ад таго, наколькі свабодным будзе волевыяўленне», — заявіў А.Лукашэнка ў панядзелак у Мінску, сустракаючыся са старшынёй Выканаўчага камітэта СНД Сяргеем Лебедзевым.

Як адзначыў Лукашэнка, на ўзроўні кіраўніцтва краіны праведзены шэраг нарадаў па выбарчай кампаніі, «усе атрымалі ўказанні, органы, якія будуць праводзіць выбары, сфарміраваны». «Пачалося вылучэнне кандыдатаў, мы гэта зробім вельмі годна і запрашаем вашу місію для назірання», — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што Беларусь заўсёды з задавальненнем запрашае місію назіральнікаў ад СНД. «Мы хочам, каб вы яе ўзначалілі, бо давер да вас у Беларусі высокае, прытым ва ўсіх інстытутаў улады», — адзначыў А.Лукашэнка, звяртаючыся да Лебедзева. «Мы тут нічога не хаваем, вы гэта ведаеце», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?