Афіцыйнае пацверджанне ні першага, ні другога атрымаць немагчыма: паўсюль адказваюць, што «такой інфармацыяй не валодаюць».

Аднак у неафіцыйнай размове супрацоўнікі Нацыянальнага гісторыка-культурнагамузея-запаведніка «Нясвіж» паведамілі што ім было абвешчана менавіта пра адкрыццё 20 ліпеня, у найбліжэйшую пятніцу.

Аб прыездзе Лукашэнкі ўскосна сведчыць тое, што ў супрацоўнікаў актыўна перапісваюць пашпартныя звесткі і праводзяць асаблівае інструктаванне.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка браў удзел у адкрыцці Мірскага замка 16 снежня 2010 года. Сімвалічна, што 20 ліпеня, калі можа адбыцца адкрыццё Нясвіжскага замка, споўніцца роўна 18 гадоў з дня інаўгурацыі Лукашэнкі ў 1994 годзе.

Адкрыццё адрэстаўраванага Нясвіжскага замка пераносілася шматразова. Апошні раз — месяц таму, калі на дату 15 чэрвеня некаторыя госці нават паспелі атрымаць запрашэнні.
Аднак за некалькі дзён да гэтага адкрыццё было адмененае, а запрашэнні скасаваныя. Першапачаткова ж планавалася скончыць рэстаўрацыю ў 2010 годзе — пра гэта сведчыць вырабленая загадзя і ўмураваная ў замкавую браму каменная шыльда.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?