На 13 ліпеня ў насельніцтва закуплена 2,4 тыс. тон чарніц, што на 30% больш, чым на аналагічную дату ў 2011 годзе.

Кошт 1 кг ягад складае ад 15 да 20 тыс. рублёў. Найбольш актыўна закупляюць чарніцы прадпрыемствы Брэсцкай (470 тон), Гродзенскай (420 тон) і Мінскай (415 тон) абласцей. Плануецца, што нарыхтоўка гэтых ягад будзе доўжыцца да канца ліпеня.

Прадпрыемствы таксама актыўна закупляюць чырвоныя і чорныя парэчкі. Чырвоныя прымаюць, у залежнасці ад раёна, па 3–5 тыс. рублёў за кілаграм, чорныя — па 3–5,5 тыс. Вішню і чарэшню прымаюць па 3,5–5 тыс. за 1 кг.
Гэтых ягад нарыхтавана 75 тон, што ў 1,7 разу больш, чым на аналагічную дату ў 2011 годзе.

Акрамя таго, прадпрыемствы кааперацыі завяршылі нарыхтоўку суніц садовых (клубніц), у два разы перавысіўшы паказчык 2011 года (1,8 тыс. тон, або 203%). У тым ліку клубніц таварных нарыхтавана 360 тон, што ў 4,7 разу больш, чым летась.

Вядзецца нарыхтоўка агародніны. Кошт агуркоў, якіх ужо нарыхтавана 3,2 тыс. тон, складае 2–2,5 тыс. рублёў, капусту прымаюць па 3,5 тыс. за 1 кг.
Яе нарыхтавана 1,6 тыс. тон. Таматы прадпрыемствы закупляюць па 9–10 тыс. рублёў за 1 кг.

Пачалася нарыхтоўка грыбоў. Кошт 1 кг лісічак складае 20–25 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?