Суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў у задавальненні пазоўных патрабаванняў установы «Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва» да ТАА «Прессбол-91» аб абароне дзелавой рэпутацыі.

Пазоўнік аспрэчваў шматлікія звесткі, апублікаваныя ў артыкулах журналіста Барыса Тасмана «Алімпійскі апоўзень айчыннага спорта» (N 75 ад 25 мая 2012 г.) і «Вяртанне Івана Ціхана» (N 76 ад 29 мая 2012 г.).

Газета не раз прапаноўвала дырэктару НАДА Аляксандру Ванхадле свае старонкі для адлюстравання пункту гледжання агенцтва.

Суддзя ў ходзе працэсу неаднаразова заклікала бакі на гэтай аснове прыйсці да міравога пагаднення, аднак пазоўнік быў настроены ваяўніча. І ў выніку прайграў. Суд не задаволіў ніводнай са шматлікіх прэтэнзій НАДА да газеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?