Бацькі Антона прыехалі сёння са Слуцка і чакалі каля СІЗА свайго сына. Яны спадзяваліся, што 72-гадзіннага затрымання Антона выпусцяць. Алена Сурапіна, маці фотажурналіста, праз тэлефон адказала на некалькі пытанняў «Нашай Нівы».

НН: Ці ёсць якія навіны ад Антона?

АС: Нам тэлефанаваў дзяржаўны адвакат. Я зразумела, што ён затрыманы на 10 сутак, заўтра мы пойдзем высвятляць усе падрабязнасці. Прашу, журналісты, крычыце ўсе, расказвайце пра затрыманне Антона.

НН: Як вы самі зараз сябе адчуваеце? Што плануеце рабіць?

АС: Мы усе ў шоку, нават не магу патлумачыць у якім. Мы спыніліся цяпер у Менску ў сваякоў і яны таксама проста ў шоку ад гэтай сітуацыі. Усе ж разумеюць, што Антон ні ў чым не вінаваты і фотаздымкі нават гэтыя не ягоныя.

НН: Калі журналіста садзяць за фотаздымкі мядзведзеў, гэта насамрэч вельмі дзіўна. Як вы лічыце, чаму менавіта Антона пасадзілі?

АС: Бо Антон апынуўся самым слабым і даступным звяном. Ён проста апынуўся першы. І ўсе ж разумеюць, што сенсацыі — гэта яго праца, і былі сведкі гэтых мішак, якія бачылі, як яны ляцелі на зямлю і былі людзі, якія трымалі гэтых мішак. А Антон жа проста пераставіў чужыя фатаздымкі, ён нават не сам фоткаў…

Так кажа мама, якая цяжка перажывае незразумелае затрыманне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?