Учора ўсчаўся пажар на складзе ядахімікатаў пад вёскай Бязьдзедавічы Полацкага раёну Віцебскай вобласці.

У Полацку і Наваполацку ў дзіцячых садках забаранілі выводзіць дзяцей на вуліцу.

Паблізу Бядзедавічаў у на адлегласьці 2,5‑5 км знаходзіцца шэраг вёсак. У 2,5 км цячэ рака Ушача, а ў 5 км — Дзьвіна.

Як сьцьвярджаюць у МНС, аварыйная сытуацыя на складзе ядахімікатаў да вечара 29 сакавіка была цалкам ліквідаваная. Паводле інфармацыі з прэсавай службы віцебскай абласной управы МНС, склад месьціцца на тэрыторыі былой вайсковай часткі. Там захоўваецца калі сотні найменьняў ядахімікатаў з скончаным тэрмінам прыдатнасьці, якія падрыхтаваныя да ўтылізацыі. Гэта дуст, граназан, дэндрабацылін ды іншыя рэчывы. Хімікаты перахоўваюцца ў плястыкавых бочках. Якоесьці хімічнае злучэньне (якое менавіта, пакуль ня высьветлілі) уступіла ў рэакцыю з матэрыялам, зь якога выраблена тара. Бочкі пачалі плавіцца й дыміцца. Каб прадухіліся узгараньне і далейшае распаўсюджваньне «хімічнага» дыму, пажарныя густа палілі ўсю тэрыторыю двуокісам вугляроду. Інфармацыю пра тое, што ў вакольных вёсках эвакуявалі жыхарў, у МНС не пацьвердзілі.

Вяскоўцы з Грамошчы, што ў трох кілямэтрах ад складу, расказалі па тэлефоне, што ратавальнікі параілі ім не выходізць бяз дай прычыны з хаты, а жыхароў вёскі Дзярновічы Верхнядзьвінскага раёну, у бок якой дзьмуў вецер, меліся эвакуяваць.

Паводле Народных навінаў Віцебску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0