17.07.2012 / 11:12

Памёр клавішнік Deep Purple Джон Лорд 3

Адзін з заснавальнікаў гурта Deep Purple клавішнік Джон Лорд сканаў на 72-м годзе жыцця.

Музыка памёр у адной з лонданскіх клінік 16 ліпеня ў атачэнні сваёй сям'і ад лёгачнай эмбаліі. У апошнія гады Лорд пакутаваў ад раку падстраўнікавай залозы.

Джон Лорд (поўнае імя Джонатан Дуглас Лорд) заснаваў Deep Purple ў 1968 годзе. У наступныя гады гурт стаў класікай хард-року, а таксама зрабіў значны ўплыў на прагрэсіўны рок і хэві-метал. Лорд быў адным з лідараў калектыву і выступаў суаўтарам практычна ўсіх кампазіцый.

Ад 1978 да 1984 года, калі Deep Purple часова спынілі існаванне, Лорд на пастаяннай аснове супрацоўнічаў з групай Whitesnake, а таксама браў удзел у запісах Джорджа Харысана, Козі Паўэла і Дэвіда Гілмара. Пасля аднаўлення дзейнасці Deep Purple Лорд вярнуўся ў гурт і выступаў з ім да 2002 года.

Пасля канчатковага сыходу з Deep Purple Лорд займаўся сольнай творчасцю ў жанры класічнай музыкі.

0
фота / Адказаць
17.07.2012 / 12:06
http://jonlord.files.wordpress.com/2012/07/jl_rip.jpg?w=450&h=676
0
Whitesnake / Адказаць
17.07.2012 / 21:37
RIP
0
VALKYRIJA / Адказаць
20.07.2012 / 03:03
Сумна калі сыходзіць сапраўдны МУЗЫКА, АСОБА... ------------------------ Калі ідзе інфармацыя, што пры падвышэнні тэмпературы на пэўную колькасць градусаў воды сусветнага акеяну затопяць Вялікую Брытанію, як калісьці была затоплена Атлантыда, я думаю, што гэта была б музычная Атлантыда... Столькі крыатыўнай, рэвалюцыйнай музыкі ў 20ст., здаецца, не выбухнула болей нідзе... Джон Лорд быў датычны да гэтага музычнага выбуху... Таму няхай жыве Брытанія вечна! Вечная памяць і ўдзячнасць Джону Лорду!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру