Пацалунак на вялікім экране

Пацалунак на вялікім экране

За секунду да пацалунка. Мішэль і Барак Абама пабачылі, што іх злавіла камера.

За секунду да пацалунка. Мішэль і Барак Абама пабачылі, што іх злавіла камера.

Зборная ЗША па баскетболе, у рамках падрыхтоўчага збору да Алімпійскіх гульняў, перамагла ў таварыскім матчы Бразілію — 80:69. Самым выніковым гульцом матчу стаў форвард амерыканцаў Леброн Джэймс (30 ачкоў), піша газета.ру.

Зрэшты, увага большасці гледачоў была прыкавана не да Леброна Джэймса, Кобі Браянта ды іншых мегазорак баскетбола. Іх усіх засланіў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Гульню, якая прайшла ў Вашынгтоне, ён наведаў разам з жонкай Мішэль, якая ўзначаліць дэлегацыю ЗША на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2012, дачкой Маліяй і віцэ-прэзідэнтам Джо Байдэнам.

Апафеозам вечара стаў пацалунак прэзідэнта са сваёй жонкай пад крык трыбун, якія назіралі за тым, што адбываецца дзякуючы Kiss Cam
[калі ў перапынку матча, каб пазабавіць гледачоў, камера наводзіцца звычайна на мужчыну і жанчыну, часам незнаёмых, што сядзяць поруч — і яны павінны пацалавацца. Такое практыкуецца, напрыклад, на Мінск-Арэне, падчас гульняў КХЛ].

***

Дарэчы зборная ЗША па баскетболе згуляе на Алімпійскіх гульнях [баскетбольны турнір стартуе 29 ліпеня] у адной групе з нашымі суседзямі — камандай Літвы.

Матч паміж камандамі Літвы і ЗША пройдзе 4 жніўня. Таксама ў гэтай групе згуляюць зборныя Францыі, Аргенціны, Туніса і Нігерыі. У групе В будуць гуляць каманды Іспаніі, Аўстраліі, Бразіліі, Кітая, Вялікабрытаніі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?