Кацярына Равяка 15 ліпеня ў 8:00 -- 10:00 раніцы выйшла з дома ў пасёлку Лясны (Бараўляны), і да гэтага часу не вярнулася.

Прыкметы: на выгляд 12-13 гадоў, валасы русыя, вочы карыя, была ў ружовых басаножках, карычневай кароткай спадніцы, карычневым балеро з доўгім рукавом, у чырвонай майцы з выявай дзяўчынкі, у яе была залацістая маленькая сумачка цераз плячо і, магчыма, з сабой маленькі аранжавы парасон.

Кацюша, калі ты ўбачыш гэта паведамленне, ведай, што мы цябе вельмі моцна любім і чакаем твайго вяртання! -- пішуць у сацыяльных сетках яе знаёмыя.

Вялікая просьба: калі хто-небудзь валодае якой-небудзь інфармацыяй, просьба патэлефанаваць: МТС -- 753 43 56, хатні -- (8-017) 268 34 30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0