Аляксандр Лукашэнка чакае ад беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Лондане высокіх вынікаў.

Пра гэта ён распавёў сёння ў час сустрэчы з работнікамі ААТ «Беларуськалій».

«Я ўжо казаў, што галоўнае для нас не ўдзел, а перамога. Чым больш медалёў, тым лепш», — сказаў ён.
«Перамогуць, вядома, амерыканцы, кітайцы, немцы, расейцы, англічане. У агульным наборы медалёў нам з планетай цяжка спаборнічаць», — сказаў Лукашэнка.
«Мы заўсёды ставім для сябе планку: 25 медалёў — героі. Але нядаўна спартсмены кажуць: 25 медалёў — цяжка. Добра, давайце 20, але з іх 5 залатых. Таксама, кажуць, цяжка, — адзначыў Лукашэнка.
— Баюся казаць пра нейкія поспехі, з прымхамі ўжо стаў чалавек, але ўсё кажуць пра 25 медалёў — я згодны».

«Я на „Славянскім базары“ сказаў, што Алімпійскія гульні ўжо даўно не спорт. Гэта палітыка, часам брудная палітыка», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?