У вытворчасці Заводскага (Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта Беларусі знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара «Рэмаўтадора» гэтага раёна сталіцы.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў, былы кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 1 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Абвінавачванне яму пакуль не прад’яўленае.

Мера стрымання ў дачыненні да падазраванага абраная ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?