«Групоўка пачала рух курсам на Гібралтарскі праліў. Камандуе групоўкай камандуючы Кольскай флатыліяй разнародных сіл Паўночнага флота контр-адмірал Уладзімір Касатонаў», — цытуе паведамленне Мінабароны Расіі Інтэрфакс.

У склад аб’яднанай групоўкі ўвайшлі вялікія дэсантныя караблі «Аляксандр Атракоўскі», «Георгій Пабеданосец», «Кандапога» з Паўночнага флота, вартавыя караблі з Балтыкі «Яраслаў Мудры», «Неўстрашымы», а таксама выратавальны буксір «СБС-921».

Акрамя таго, пазней да групоўкі далучацца караблі Чарнаморскага флоту — вартавы карабель «Смятлівы», вялікія дэсантныя караблі «Цэзар Кунікаў» і «Мікалай Фільчанкаў» і два судны забеспячэння.

У цяперашні час, паводле мясцовай прэсы, караблі папаўняюць запасы на Кіпры.

Паводле афіцыйнай заявы Мінабароны Расіі, караблі трох флотаў возьмуць удзел у сумесных вучэннях.

Раней у расейскім Міністэрстве абароны не выключылі, што атрад баявых караблёў трох флотаў зойдзе ў Сірыю.

«Паколькі ў сірыйскім порце Тартус размешчаная расейская база, не выключана, што караблі зойдуць у яе для папаўнення запасаў», —
паведаміў Расейскай службе Бі-бі-сі начальнік групы інфармацыйнага забеспячэння ВМФ Расіі Андрэй Тараман.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?