Акцыю пратэсту правяла група маладых людзей 17 ліпеня на месцы будучай беларускай АЭС.

Удзельнікі разгарнулі транспаранты «Крыем матам ваш Расатам» і «Нас не спыталі!». На фоне інфармацыйнага стэнда і збудаванняў інфраструктуры беларускай АЭС з’явілася сімвалічная ядзерная смерць з лапатай і плакатам «Будуеце АЭС? Тады я іду да Вас».

Паводле слоў аднаго з актывістаў, гэтым пратэстам маладыя людзі хацелі паказаць, што беларускія грамадзяне не прымалі рашэнні пра будаўніцтва АЭС, распрацоўка катлавана вядзецца ў адсутнасць праекта Астравецкай АЭС, бо замова на праектную дакументацыю была размешчана адначасова з пачаткам работ. Гэты факт, на іх погляд, як і шматлікія парушэнні, якімі суправаджаецца атамная будоўля, павялічвае небяспеку станцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?