Сёння барысаўскі клуб пачынае адбор у кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ стартуе з 2-га кваліфікацыйнага раўнду.

Першы супернік — македонскі «Вардар», які колісь сенсацыйна (у далёкім 2003 г.) выбіў з кваліфікацыі маскоўскі ЦСКА. У Барысава шэраг гульцоў знаходзяцца ў алімпійскай зборнай, ёсць траўмаваныя.

Каб дабрацца да групавога турніру Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ трэба прайсці «Вардар», а таксама 3-ці раўнд і плэй-оф.
У групавы раўнд БАТЭ, нагадаем, прабіўся ў 2008 г. і тады супернікамі былі «Рэал», «Ювентус» і «Зеніт», потым два гады запар БАТЭ гуляў у Лізе Еўропе (2009/2010 — Бенфіка, Эвертан, АЕК — 2010/2011 — АЗ, Дынама Кіеў, Шэрыф), а летась зноў у кваліфікацыі, калі супернікамі беларускага клуба былі «Барселона», «Мілан» і «Вікторыя» Пльзень.
Такім чынам: сёння, 19:00, Барысаў, Гарадскі стадыён. БАТЭ — «Вардар»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?