Яндэкс-пошта пераклала свой інтэрфейс на пяць новых моваў, у тым ліку беларускую. Усяго моваў цяпер 11. Гэта пераважна мовы краін былога СССР. Сярод моваў народаў Расійскай Федэрацыі выкарыстоўваецца пакуль толькі татарская.
Расійскія паштовыя сэрвісы Яндэкс і Мэйл.ру дагэтуль масава выкарыстоўваюцца беларусамі.