Як паведамляе газета «СБ. Беларусь сегодня», галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандр Трашчыла назваў гэтую сітуацыю «дзіўнай».

Ён нагадаў, што на нядаўнім чэмпіянаце Еўропы ў Хельсінкі да яго падыходзіў трэнер Юліі Дзмітрый Несцярэнка, які цікавіўся магчымасцю яе выступлення ў Лондане на дыстанцыі 100 метраў. «Я адказаў, што ў яе пакуль няма алімпійскага нарматыву», — кажа Трашчыла.

Добрыя вынікі, якія Юлія Несцярэнка паказала на Кубку Беларусі ў Брэсце (11,21 і 11,25) не былі падмацаваныя на кантынентальным першынстве (11,52). Да таго ж у Хельсінкі Несцярэнка атрымала траўму.

Нагадаем, што Юлія Несцярэнка стала знакамітай пасля бліскучай перамогі на 100-метроўцы на Алімпіядзе ў Афінах-2004. Аднак пасля таго поспеху яна ўжо не паказвала падобных вынікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?