Дзівіць не сам факт парушэння, а яго размах. За няпоўных чатыры гады (з 2009 па 2012) загадчык гаспадаркі, як сведчыць банк дадзеных мытных службаў Беларусі, перасякаў ў працоўны час мяжу (беларуска-польскую і беларуска-ўкраінскую) 808 разоў.

Ён выязджаў за межы краіны і ў выходныя дні, але пракуратура зацікавілася менавіта выпадкамі з працоўным часам: ад Дома культуры да мяжы больш за 100 кіламетраў. Пры гэтым працаўнік атрымліваў паўнавартасную зарплату.

Неабгрунтавана атрыманую заработную плату ў памеры 4 млн 462 тыс. рублёў загадчык гаспадаркі ўжо кампенсаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?