Крайск. Вілейскі павет. Блізка па ўсёй крайскай воласці з’явілася мошка, каторая з’ядае ярыну, найбольш гарох. Нашы сяляне кажуць: гэта саранча, але я ім казаў, што гэта не саранча, а так нейкае паганае стварэнне. Усе вельмі баяцца, каб часам не выела ўсёй ярыны.
«НН». № 27. 1912.
***
Вялікі гром вакол гвалтоўнай змены рэдактараў літаратурных выданняў завершыўся малым дажджом. «Абноўленыя» перыёдыкі сваім духам і зместам вяртаюць нас у далёкія савецкія часы, калі інтэлігенцыя рагатала з карыкатурных ідэяў чучхе ў светлай памяці часопісе «Корея сегодня».
«НН». № 27. 2002.