29.07.2012 / 09:03

Тое, што аб'ядноўвае 83

Беларусы страшэнныя індывідуалісты. Піша Алесь Кіркевіч.

Адзін мой знаёмы, які ніколі не быў заангажаваны ў якую-кольвек палітычную партыю ці арганізацыю, неяк сказаў, што самым лепшым заклікам з кампаніі Мілінкевіча ў 2006 быў заклік да салідарнасці паміж беларусамі. Магчыма, ён мае рацыю з прычыны сваёй партыйнай «стэрыльнасці», магчыма, не — з той самай прычыны.

Факт застаецца фактам: беларусы страшэнныя індывідуалісты, і з гэтым трэба нешта рабіць.

Нават той нешматлікі працэнт беларусаў, які лічыць дурнотай салют ад сувораўцаў у фальварку Касцюшкаў Мерачоўшчына, аказваецца разадраны паміж апазіцыйнымі партыямі, этнаграфічнымі гурткамі, царкоўнымі суполкамі, якія варацца ў сваім варыве і ўпотай кпяць з рэшты патэнцыйных аднадумцаў. Сярод беларусаў няма не тое што ўзаемадапамогі, але нават элементарнай павагі…

Што гэта? Адкуль гэта ў нас? Мажліва, з часоў Боны Сфорцы і яе сельскагаспадарчай рэформы, якая падзяліла зямлю на валокі, а беларусам наканавала бачыць сусвет ад слупка да слупка, крый Божа не далей! Не ведаю, хай разважаюць тыя, хто давучыўся хаця б да 3-га курса гістфака…

Няўжо «палітыкі» не разумеюць, што прага да свабоды і беларускасці расце акурат з урокаў гісторыі, скаўцкіх летнікаў, гутарак пры вогнішчы?
Няўжо «культурнікі», а разам з імі журналісты ды ўсялякага роду «ЭнЖэО», не ўцямяць, што, разбіўшы ўшчэнт апазіцыю, Лукашэнка па прынцыпе закручвання гаек зоймецца наўпрост імі, іх офісамі, іх фэстамі, іх вечарынамі?

Цешыць адно — Лукашэнка пасланы беларусам Богам для з’яднання, як калісьці Сталін аб’яднаў масу вельмі розных людзей у падобных умовах, з аднолькавымі ватоўкамі ды піламі «Дружба»… Ідэалогія лукашызму — мёртванароджаная, стэрыльная, сярод яе адэптаў дашуквацца сэнсу не прынята: прыкмета дрэннага густу. Бо там, далей, за банерам — «З© Днём Незалежнасці!», пустэча. Паглядзіце, як называюць вуліцы ў новых катэджавых пасёлках: «Отрадная», «Рябиновая»… Гэта нават не «Леніна» альбо «Суворава». Ідэалогіі наўпрост не існуе — няма герояў, гісторыі, нават геаграфічных арыенціраў. Перамога лабараторнага вакууму лукашызму зробіць роўнымі ўсіх нас, пакінуўшы кожнаму персанальную графу ў спісе маёмасці для перадачы ў спадчыну вядома каму праз «гадкоў 20–25»…

Адказам на гэта можа стаць толькі салідарнасць. Тыя, хто яшчэ не гатовыя набіць інвентарны нумар сабе на руку, а «права першай ночы» не будзе ўспрымаць як «законнае патрабаванне з боку міліцыі», маюць быць салідарнымі.
З Міколам, Яўгенам, Сяргеем. Так, гэтыя людзі цяпер за кратамі, іх нашчадкі і нашчадкі іх суседзяў па лесвічнай пляцоўцы будуць імі ганарыцца, але пакуль іх сем’і патрабуюць дапамогі, адвакаты — аплаты, а самі яны будуць удзячныя, калі вы напішаце ім пару радкоў у калонію альбо «на турму». А яшчэ мы можам зрабіць іх героямі — хаця б пару разоў на тыдзень у сваёй «фрэндстужцы» замест «мімімішак» і ружовых пупсікаў змясціць партрэты Дзядка, Васьковіча, Лобава, Дашкевіча, Каваленкі…

***

Алесь Кіркевіч — намеснік старшыні «Маладога Фронту», кіраўнік Гродзенскай філіі. Нарадзіўся ў 1989 у Гродна ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандр быў вядомым у Гродна краязнаўцам. Быў арыштаваны па справе 19 снежня 2010. Адседзеў 10 месяцаў у турме і СІЗА.

0
if / Адказаць
29.07.2012 / 10:56
Желание лишить людей индивидуальности и превратить в стадо, которое должно следовать за какой-то идеей или лидером - наследство большевиков. В цивилизованных западных странах все являются индивидуалистами. Индивидуальность каждого уважается - в этом заключается уважение друг к другу. Объединяются граждане на основе каких-то общих целей, интересов или заинтересованности, оставаясь при этом индивидуалистами во всем остальном. Там партии редко создаются под личность определенного лидера, часто в одной партии, которая объединяет людей одних взглядов, идет жесткая конкуренция за место лидера, которые все время меняются, потому что меняется мнение индивидуалистов, входящих в эту партию. Побеждают те политики, которые предлагают то, что устраивает наибольшее количество индивидуалистов. Граждане гордятся своим государством и хотят в нем жить, если их индивидуальность не подавляется.
0
Бред сивой кобылы / Адказаць
29.07.2012 / 11:04
"Факт застаецца фактам: беларусы страшэнныя індывідуалісты, і з гэтым трэба нешта рабіць." Можа зрабіць рух Адраджэнне-Два? Ці Малодзенькі Фронцік-Тры-Чатыры-П'яць я цябе іду шукаць? А мо з страшэнных індывідуалістаў зрабіць хрысціянскіх дэмакратаў? Оў, YES!!! Беларусы - хрысціянскія дэмакраты! Брэд - гэта тое, што аб'ядноўвае вось такіх пісак-тэарэтыкаў МФ-цаў. Бязглуздзіца - гэта тое, што іх аб'ядноўвае. Друкуй шчэ, НАША Ніва! Гадзіць беларускасці дык ужо гадзіць бяз межы!!!
0
Змагар форумны / Адказаць
29.07.2012 / 12:03
Факт застаецца фактам: беларусы страшэнныя індывідуалісты, і з гэтым трэба нешта рабіць. =============== Як сцвярджае сацыёлаг А.А.Зіноўеў, індывідуалізм - адна з характэрных прыкмет прыналежнасці да Западу, а дакладней, да западоідаў. ("Запад" М., "Астрель" 2008 , стр. 69)
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру