У Мінску затрыманыя актывісты беларускай антыядзернай кампаніі — каардынатар кампаніі Таццяна Новікава і расійскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

Пра гэта паведаміла старшыня грамадскага аб’яднання «Экадом» Ірына Сухій.

Па словах Сухій, сёння ў 11.33 ёй прыйшло СМС-паведамленне пра тое, што Новікава і Ажароўскі знаходзяцца ў УУС Ленінскага раёна Мінска. Падрабязнасці затрымання невядомыя.

У 12.00 Новікава, Ажароўскі і Сухій збіраліся перадаць у пасольства Расіі ў Мінску адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракту на будаўніцтва АЭС. Падпісанне генкантракту запланаванае сёння ў рамках візіту ў Мінск прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?