18.07.2012 / 14:50

Затрыманы каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі

Ірына Сухій і Міхаіл Мацкевіч у міліцэйскім аўто перад судом.

У Мінску затрыманы каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч.

Як паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Цэнтра прававой трансфармацыі Аліна Курленка, Мацкевіч быў затрыманы невядомымі разам з актывісткай беларускай антыядзернай кампаніі, старшынёй грамадскага аб’яднання «Экадом» эколагам Ірынай Сухій, калі яны выходзілі з офіса аб’яднання «Зялёная сетка».

Сухій накіроўвалася ў расійскае пасольства, каб перадаць адкрытую адозву супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС (дакумент павінен быць падпісаны сёння ў межах візіту ў Мінск прэм’ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева). Мацкевіч накіроўваўся ў РАУС Ленінскага раёна, дзе, як мяркуецца, знаходзіліся затрыманыя некалькімі гадзінамі раней каардынатар кампаніі Таццяна Новікава і расійскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі. Пасля іх затрымання Сухій вырашыла даслаць адозву ў пасольства па факсімільнай сувязі, а затым падысці да расійскага дыппрадстаўніцтва, каб даць каментарый журналістам, але таксама была затрымана.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру