25.07.2012 / 17:17

Фотафакт: Як Навагрудак рыхтуюць да «Дажынак» Абноўлена, дадаліся новыя фотаздымкі. 25

На доме культуры, помніку канца ХІХ ст., знеслі франтон, суседні будынак стаіць паўразбураны.

Так будынкі на навагрудскай плошчы выглядалі напрыканцы мая 2012 года. Фота Сямёна Печанка.

Насуперак абяцанням уладаў, у зменшаныя праёмы ўжо паставілі вокны. З даху знік франтон, знаёмы па здымках пачатку ХХ ст. Фота Арцёма Аблажэя .

Дом культуры дабудоўваюць з тыльнага боку. Фота Сямёна Печанка.

Суседні з Домам культуры дамок канца ХІХ ст. стаіць паўразбураны. Фота Арцёма Аблажэя .

Суседні з Домам культуры дамок канца ХІХ ст. стаіць паўразбураны. Фота Арцёма Аблажэя .

У доме другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты. Так гэты дом выглядаў у маі. Фота Сямёна Печанка.

Шклопакет як гісторыка-культурная каштоўнасць. Фота Сямёна Печанка.

Так дамок выглядае цяпер. Фота Арцёма Аблажэя .

На месцы былога гатэлю «Еўропа» дагэтуль пустка. Яго пачалі аднаўляць у 2006 годзе. Фота Сямёна Печанка.

Пра амбітны праект нагадвае толькі выгаралы на сонцы пашпарт аб'екту. Фота Сямёна Печанка.

Вуліца Савецкая. Тут спілавалі частку дрэваў. Фота Арцёма Аблажэя .

Вуліца Савецкая. Фота Арцёма Аблажэя .

Так Навагрудак выглядаў у часе рамонту ў 1998 годзе. Фота photo.bymedia.net.

У Навагрудку сёлета мусіў прайсці чарговы фестываль сярэднявечнай культуры. Пра гэта казалася на апошнім фэсце ў 2010 годзе, прысвечаным 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Аднак, замест рыцарскага фэсту ў Наваградку вырашылі зладзіць абласныя «Дажынкі».
У пачатку мая гэтага года ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх бачна, як старажытны горад рыхтуюць да падзеі. У прыватнасці, гаворка вялася пра рэканструкцыю будынка Дома культуры, збудаванага пры канцы ХІХ ст. Ён з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. У будынку на той момант аконныя праёмы былі часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі.
Карэспандэнта «НН» у аддзеле культуры райвыканкама тады запэўнілі, што працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі і гэтая мера — часовая.

Цяпер з’явіліся новыя фотаздымкі, з якіх вынікае, што ў тыя зменшаныя праёмы ўжо пачалі ставіць вокны.

Больш за тое, з будынка знік франтон, які можна пабачыць на здымках пачатку ХХ ст. Суседні з Домам культуры будынак, былы рэстаран «Гасцінны двор», стаіць паўразбураны.
Ён таксама адносіцца да забудовы канца ХІХ ст. У адным з дамкоў другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты.
У той жа час, на месцы былога гатэлю «Еўропа», які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.
Падрыхтоўка да «Дажынак» у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча

Сямён Печанко

0
Алень / Адказаць
18.07.2012 / 15:40
На рыцарскі фэст столькі грошай не закапаеш і не скрадзеш, як на дажынкі. І чаго гэта турысты да нас не пруцца - яны што, не хочуць старажытныя будынкі з сілікатных блокаў паглядзець?
0
user / Адказаць
18.07.2012 / 15:40
Старыя, не актуальныя фоткі, цяпер там стала яшчэ горш (
0
Chalawek / Адказаць
18.07.2012 / 16:17
Скаты!
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру