Дзяржаўным заказчыкам праекта выступае Віцебскі аблвыканкам.
Як паведаміла начальнік аддзела інвестыцый камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Святлана Мядзведская, гэты праект рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай інавацыйнай праграмы развіцця Рэспублікі Беларусь на
Цяпер у Мёрскім раёне вырашаюцца пытанні, звязаныя з адводам зямельнага ўчастка. Як падкрэслілі ў Віцебскім аблвыканкаме, праект мае таксама важнае сацыяльнае значэнне для сельскагаспадарчага раёна Віцебскай вобласці. На новым прадпрыемстве знойдуць сабе працу каля 50 чалавек. Побач з заводам плануецца стварыць усю неабходную для жыцця работнікаў сацыяльную інфраструктуру, уключаючы жылыя дамы.
Тэрмін рэалізацыі праекта разлічаны на 6 гадоў. Каб паскорыць працы, Віцебскі аблвыканкам прапануе патэнцыйным інвестарам укладваць непасрэдныя інвестыцыі ў стварэнне гэтага прадпрыемства. Апошняя такая прапанова была зробленая дэлегацыі Ларыйскай вобласці Рэспублікі Арменія, якая наведала днямі Віцебшчыну з рабочым візітам і з якой падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве і пабрацімскіх сувязях. Рэч у тым, што Ларыйская вобласць Арменіі мае запасы