18.07.2012 / 15:58

Бел-чырвона-белыя сцягі ў падтрымку ўкраінскай мовы - фота 16

Беларуская акцыя прайшла ў Кіеве.

17 ліпеня ў Кіеве каля Украінскага дома адбылася акцыя салідарнасці беларусаў з украінскімі галадоўнікамі, якія выступаюць супраць увядзення расейскай мовы ў якасці другой дзяржаўнай ва Украіне.

Перад акцыяй прагучаў беларускі гімн-малітва "Магутны Божа",
затым уступнае слова ўзяў старшыня руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, які прывітаў і падтрымаў удзельнікаў акцыі.

Мерапрыемства доўжылася паўтары гадзіны. За гэты час у падтрымку Украіны і Беларусі выступілі прадстаўнікі беларускай дэлегацыі Яраслаў Грышчэня, Андрэй Касмовіч, Галіна Саротнік, Юлія Шаўлоўская. Пасля кожнай прамовы гучалі дзве песні - на украінскай і беларускай мовах.

У канцы акцыі кіраўнік аргкамітэта галадоўнікаў Аксана Нежывенка падзякавала беларусам за падтрымку. Завяршылася мерапрыемства дзяржаўным гімнам Украіны.

0
Мікола / Адказаць
18.07.2012 / 16:09
Дык "двухмоўе" альбо ўсё ж такі "дзвюхмоўе" ? 8-))))
0
СНВ / Адказаць
18.07.2012 / 16:34
Это флаги не в поддержку украинского языка, а для противодействия русскому языку. И если Беларусь действительно за Украину, то она должна быть и за русский язык, который является неотъемлемой частью Украины
0
Кампазітар і паэт / Адказаць
18.07.2012 / 17:23
мелодыя любая якая прыйдзе ў галаву. выконваю спецыяльна для СНВ а мы тролім-тролім тролім а мы тролім тролім тролім а мы тролім тролім тролім ...:)
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру