18.07.2012 / 16:04

Патрыярх Кірыл узвёў гродзенскага епіскапа Арцемія ў сан архіепіскапа 10

Служба прайшла ва Успенскім саборы Троіца-Сергіевай лаўры (Маскоўская вобласць).

Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій з гэтага дня становіцца архіепіскапам.

У новы сан епіскапа ўзвёў патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл з фармулёўкай «з гледзішча дбайнага архіпастырскага служэння і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння». Служба прайшла ва Успенскім саборы Тройца-Сергіевай лаўры (Маскоўская вобласць). Патрыярху дапамагала вялікая колькасць епіскапаў, сярод якіх быў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Архіепіскап Арцемій нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. У савецкі час пасля службы ў арміі быў паслушнікам Пскова-Пячэрскага манастыра, вучыўся ў Ленінградскай духоўнай семінарыі, а таксама ў Ленінградскай духоўнай акадэміі. З 1982 года служыў у Беларусі ў Свята-Аляксандра-Неўскай царкве Мінска. Стаў епіскапам на гродзенскай кафедры ў 1996 годзе. Курыруе моладзевы рух БПЦ, выкладае ў Інстытуце тэалогіі БДУ (Мінск), з’яўляецца дацэнтам гэтай ВНУ.

0
Serg / Адказаць
18.07.2012 / 16:20
Вось і замена Філарэту...
0
Лютар / Адказаць
18.07.2012 / 16:45
Serg Ды ішлі б яны ўсе на пакой - епіскапы, архіепіскапы, патрыярхі Усяе... Каб ведаў Хрыстос, якая процьма лайдакоў, апранутых у парчовыя сарафаны, зваліцца на галаву веруючым, каб тлуміць тую галаву сваімі забабонамі, ліцэдзействамі і дэмагогіяй. Выкінулі пратэстанты ўвесь гэты клір на сьметнік і амаль 500 год жывуць бяз тых дзядзек, і жівуць няблага!
0
Юрась / Адказаць
18.07.2012 / 16:45
Не дай Боже такую замену.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру