Міс Беларусь — 2012 Юлія Скалковіч 18 ліпеня выправілася на конкурс прыгажосці «Міс Свету» з аэрапорта Мінск-2.

Фінал конкурса пройдзе 18 жніўня ў Ордасe (Унутраная Манголія, КНР). Правы на трансляцыю набыў тэлеканал ОНТ.

Скалковіч з’яўляецца студэнткай чацвёртага курса Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта па спецыяльнасці «архітэктура».

Як адзначылі ў прэс-службе АНТ, «удзельніц конкурса, а іх сёлета 122, чакае насычаная праграма: экскурсійныя туры, паўфінальныя адборы, прэс-канферэнцыі, урачыстыя прыёмы, фотасесіі і штодзённыя рэпетыцыі. У членаў журы будзе дастаткова часу для таго, каб ацаніць не толькі знешнія дадзеныя ўдзельніц, але і выявіць іх схаваныя таленты і якасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?