18.07.2012 / 16:23

Зніклага гомельскага грыбніка знайшлі ва Украіне 1

75-гадовы пенсіянер чацвёра сутак правёў у лесе, сілкуючыся грыбамі і ягадамі.

Жыхар вёскі Маркавічы Гомельскага раёна 1937 года нараджэння адправіўся ў грыбы, не папярэдзіўшы родных і блізкіх, ды заблукаў. Чацвёра сутак пажылы мужчына правёў у лесе, сілкуючыся грыбамі ды ягадамі.

Дзякуючы ўзаемадзеянню з праваахоўнікамі з Украіны зніклага ўдалося знайсці на тэрыторыі лясніцтва ля вёскі Рэпкі Чарнігаўскай вобласці. З абязводжваннем і ў шокавым стане пенсіянера даставілі ў мясцовую бальніцу, а пасля перадалі гомельскім медыкам. Зараз здароўю мужчыны нічога не пагражае.

Ва УУС Гомельскага аблвыканкама дадалі, што з надыходам ягадна-грыбнага сезону праблема знікнення людзей у лясах абвастраецца.
Многіх падводзіць упэўненасць у тым, што свой лясной квартал яны ведаюць з дзяцінства. Аднак, як паказвае практыка, заблукаць могуць нават самыя дасведчаныя грыбнікі і ягаднікі.

0
Ільля / Адказаць
19.07.2012 / 00:00
Дужа небясьпечна ў Гомельскае вобласьці зьбіраць штосьці..радыяцыя як-ніяк...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру