18.07.2012 / 16:40

Мядзведзеў: Беларусі трэба паскорыць прыватызацыю «Беларуськалія» 15

Аб гэтым Дзмітрый Мядзведзеў сказаў 18 ліпеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі па выніках расейска-беларускіх перамоваў. «Я лічу, нашым беларускім сябрам даўно пара прыняць адпаведнае рашэнне», - сказаў расійскі прэм'ер, паведамляе РІА «Навіны».

Нагадаем, 17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведваў «Беларуськалій» і зноў заявіў, што прадаваць прадпрыемства за бесцань не збіраецца, а калі рашэнне аб прыватызацыі будзе прынята, то на продаж будзе выстаўлены толькі пакет акцый, тады як кантроль застанецца ў дзяржавы.

Тым не менш, у прэм'ера Расіі ёсць «козыры». Ён прыгразіў Лукашэнка разабрацца з кантрабандай нафтапрадуктаў з Беларусі пад выглядам растваральнікаў.

«Мы дамовіліся ва ўсім разабрацца дасканала, прыняць неабходныя рашэнні. Нават калі яны будуць цяжкімі. І калі парушэнні былі, то асобы, якія парушылі, павінны панесці пакаранне, а эканамічныя інтарэсы павінны быць адноўленыя», - заявіў сёння Д.Мядзведзеў, каментуючы вынікі перамоваў з кіраўніцтвам РБ па пытанні экспарту з РБ растваральнікаў і растваральнікаў.

Расія і Беларусь падпісалі генеральны кантракт на пабудову беларускай АЭС. Цырымонія падпісання адбылася ў прысутнасці прэм'ер-міністраў дзвюх краін.

На пабудову дзвюхблочной атамнай станцыі паводле расійскага праекта магутнасцю да 2400 МВт Расія выдзяляе крэдыт $10 млрд.
Будаўніча-мантажныя працы на першым блоку прадугледжваецца завяршыць у 2017 годзе, увод у эксплуатацыю плануецца таксама ў 2017 годзе.
0
грамацей / Адказаць
18.07.2012 / 16:50
не дзвюхблочной, а двухблочнай
0
Alies' / Адказаць
18.07.2012 / 18:04
Pawdzionnaja i Ushodnjaja Belarus uzho zabrudzhana radyjacyja. Pryjshli u chysty kutok. Cyganski bajstruk zastavic' paslja sjabe brudnuju pamiac' u Belarusi na 1000 god. Niama na jago halery. Pakul'.
0
ТОЛЬКІБАЙКОТ / Адказаць
18.07.2012 / 18:27
Акупанты!!!!!!!!!!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру