У Мінску на Кастрычніцкай плошчы затрыманая ЛГБТ актывістка Варвара Красуцкая. Дзяўчына знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС, сувязь з ёй адсутнічае. Пра гэта ў сваім фэйсбуку піша Іван Шыла.

Нагадаем, што сёння былі затрыманыя актывісты беларускай антыядзернай кампаніі — каардынатар кампаніі Таццяна Новікава і расійскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі, а таксама каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч і старшыня грамадскага аб’яднання «Экадом» эколаг Ірына Сухій.

Затрыманая ўчора праваабаронца Кася Галіцкая сёння была асуджаная на 10 сутак. Рашэнне прымала суддзя Таццяна Матыль, якая знаходзіцца ў «чорным спісе» ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?