18.07.2012 / 19:52

У балгарскім аэрапорце адбыўся выбух у аўтобусе: ёсць забітыя і параненыя — фота

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што сярод пасажыраў былі ізраільскія турысты.

burgasinfo.com

AFP

У балгарскім аэрапорце Бургас адбыўся выбух у аўтобусе, паведамляе міністэрства ўнутраных спраў Балгарыі. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што сярод пасажыраў былі ізраільскія турысты. Выбух прагрымеў, калі людзі выйшлі з аэрапорта і селі ў аўтобус. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 7 чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.

«Я толькі магу пацвердзіць факт выбуху ў аэрапорце Бургас», — заявіла ў інтэрв'ю «Франс прэс» прэс-сакратар МУС Ваня Вулкава. Радыёстанцыя BNR паведамляе аб выбуху адразу трох аўтобусаў, у якіх знаходзіліся ізраільскія турысты, але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Балгарская паліцыя паведаміла, што па факце выбуху распачата расследаванне, і адмовілася даваць дадатковыя каментары.

Руская служба Бі-Бі-Сі, Газета.ru

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру