18.07.2012 / 21:25

Грузавік, які перавозіў рапс, перакуліў на дах легкавік, перакуліўся сам і заехаў у краму — фота 2

Здарэнне адбылося ў вёсцы Ганчары Лідскага раёна. Пацярпеў кіроўца грузавіка.

Кіроўца грузавіка «Мэрсэдэс» з паўпрычэпам вёз груз з Карэліцкага раёна ў Ліду, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Перад ім ехаў легкавы «Мэрсэдэс» і грузавік, які пачаў прымаць управа да крамы, каб выгрузіць прадукты. Аўто, што ехалі наперадзе, пачалі зніжаць хуткасць. Кіроўца грузавога «Мэрсэдэса» заўважыў гэта занадта позна.

У выніку экстранага тармажэння і рэзкага павароту руля ўправа, грузавік пайшоў юзам, і кіроўца цалкам страціў кантроль над ім. Спачатку ён знёс легкавы прыпаркаваны на стаянцы каля крамы легкавы «Фольксваген», перакліўшы яго на дах. Легкавік належыць загадчыцы крамы. Ад удару і сам грузавік заваліўся на бок і спыніўся толькі ля ўваходу ў краму, рассыпаўшы рапс.

Цуд, што ў гэты час на яго шляху не было людзей. Пацярпеў толькі кіроўца грузавіка, ён атрымаў рэзаныя раны твару.

0
2 / Адказаць
18.07.2012 / 21:41
Ён, рассыпаўшы рапс, На бачыну прыпаў. Такі ў кожнага лёс - Хто "хвіліну" праспаў.
0
Новая рэдакцыя / Адказаць
19.07.2012 / 13:10
Ён ня піў нават шнапс, Проста вёз сабе рапс Ды увагу згубіў - Дзьве машыны разьбіў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру