Больш за 200 беларускіх турыстаў павінны былі сёння вылецець з аэрапорта Бургаса, паведамілі ў турфірме «Аэротрэвел». Турысты, відаць, знаходзяцца ў аэрапорце Бургаса і чакаюць бліжэйшага рэйса.

З-за ўчорашняга ўзрыву аўтобуса з ізраільскімі турыстамі аэрапорт Бургаса не будзе сёння прымаць самалёты да 18.00. Чартарны рэйс з Мінска, які быў запланаваны на 5.00 раніцы, павінен вылецець у 21.30.

Гэта значыць, у лепшым выпадку беларускія турысты змогуць пакінуць Бургас ноччу.

Больш пашанцавала турыстам, якія павінны вылецець з Бургаса ў 16.30. Іх рэйс пераносіцца на тры гадзіны: з Мінска чартар адправіцца ў 16.30, а балгарскі аэрапорт пакіне ў 19.30.

Як адзначылі ў кампаніі, за камфортнае і бяспечнае знаходжанне беларускіх турыстаў адказвае балгарскі бок. Мінская турфірма параіла балгарскім тураператарам па магчымасці не вывозіць турыстаў з гатэляў. Тых жа, хто ўжо знаходзіцца ў аэрапорце Бургаса, павінны забяспечыць пітной вадой.

Закладнікамі сітуацыі апынуліся больш за 200 турыстаў, якія сёння павінны вылецець з Мінска ў Бургас. Але ў іх выпадку можна не сядзець на валізках і правесці вольны час у сталіцы.

Нацыянальны перавозчык павінен выканаць сёння тры рэйсы ў Бургас. Два з іх затрымліваюцца, трэці абяцаюць выканаць паводле раскладу. Турфірмам не паведамлялі пра магчымасць выкарыстоўваць суседні аэрапорт Варны для дастаўкі беларускіх турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?